Супрацоўнікі РЦГЭ правялі маніторынг харчблокаў сельгасарганізацый

     IMG_20160804_100106   У народзе кажуць: не паясі – не папрацуеш. У якіх умовах кормяць занятых на ўборачнай працаўнікоў сельскай гаспадаркі, спецыялісты ДУ “Сенненскі РЦГЭ” высвятляюць у час маніторынгу пунктаў харчавання сельгасарганізацый раёна. У адной з такіх праверак прыняла ўдзел і супрацоўнік “ГС”.

     Ад сталовай УП “Дружбінец” такога непрыемнага ўражання, прызнацца, не чакаў ніхто. Тым больш, што ўмовы для належнага ўтрымання гэтага пункту харчавання ёсць: харчблок знаходзіцца ў спецыяльна пабудаваным памяшканні. Але, хаця тут працуюць два чалавекі, пакідаў жадаць лепшага. Нават недасведчанаму ў правілах ўтрымання месцаў прыгатавання і прыёму ежы кідаліся ў вочы неахайнасць і беспарадак. Работнікі сталовай апраўдваліся тым, што распачалі генеральную ўборку (чамусьці перад абедам). У памяшканні, дзе яны наймеліся ўбіраць, на стале стаялі талеркі з нарэзаным хлебам. Дэзінсекцыйныя мерапрыемствы (у дадзеным выпадку – барацьба з мухамі) своечасова праведзены не былі. Убачыўшы фотаапараты, работнік харчблоку кінулася зрываць “ліпучкі” для насякомых, якія наўрад ці змаглі б “злавіць” яшчэ хоць адну муху, бо былі шчыльна пакрыты ўжо злоўленымі. А таму сабраты “ўліпшых”, якім з-за нядбайнасці гаспадароў сталовай пашанцавала больш, свабодна і ў немалой колькасці лёталі па памяшканні, асабліва прывабліваў іх тазік з прыгатаваным для катлет фаршам. У складскім памяшканні пры неадпаведных тэмпературных параметрах на захоўванні знаходзілася масла сметанковае.

   Каб не стамляць чытача пералічэннем усіх парушэнняў правілаў санітарыі і гігіены, знойдзеных у харчблоку, скажам толькі —  у выніку праверкі повар сталовай была прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці.

     Поўную супрацьлегласць дружбінскаму ўяўляў сабой пункт харчавання ААТ “Пурплева”: чысціня, парадак, повар у ахайным фартуху. І заўвагу работнікі цэнтра гігіены і эпідэміялогіі зрабілі толькі адну, нягледзячы на тое, што памяшканне сталоўкі знаходзіцца ў прыстасаваным будынку. Гэта лішні раз даказвае, што галоўнай умовай добрасумленнай працы з’яўляюцца ўсё ж не выгоды і зручнасці, а стаўленне работніка да сваіх абавязкаў.

     Раней супрацоўнікі РЦГЭ правялі маніторынг яшчэ шэрагу харчблокаў сельгасарганізацый. У сталовых ААТ “Літусава” і РУСП “Саўгас імя Машэрава” было выяўленна толькі па адным парушэнні. Да пунктаў харчавання КУСГП імя Гараўца і ААТ “Студзёнка” прэтэнзій наогул не было. А вось у сталоўцы ААТ “Бяленева” на момант праверкі ў халадзільнай камеры захоўваўся фарш, тэрмін годнасці якога скончыўся. Быў складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні.

     Парушэнні выкрываюцца, вінаватыя нясуць пакаранне. Гэта зразумела. Але не зразумела іншае: як у работніка харчблоку хапае сумлення карміць з бруднай міскі чалавека, механізатара, які ўсе сілы аддае працы на полі, а тым болей выкарыстоўваць пратэрмінаваныя паўфабрыкаты.

 Таццяна БУРАКОВА.

Супрацоўнікі РЦГЭ правялі маніторынг харчблокаў сельгасарганізацый: 2 комментария

  • Четверг, 18 авг., 2016 в 16:24
    Permalink

    Хоть в этом руководство ОАО » Пурплево » не ударило лицом в грязь .

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ
  • Вторник, 23 авг., 2016 в 09:12
    Permalink

    В продолжении комментария от 22.08.2016 г. ………………….. После личной беседы с председателем РИК В. А. Чередником свалка во дворе д.7. по ул. Назаренко практически устранена. Несмотря на колоссальную занятость Василий Анатольевич ознакомился с ситуацией и принял положительное решение! Спасибо Вам Василий Анатольевич за уважение к людям, за людскость! И побольше бы Вам хороших помощников!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *