Якасць збору выйшла на новую ступень

    KO_427_32    Яшчэ адзін смеццявоз набыло Сенненскае РУП ЖКГ. Машына будзе задзейнічана толькі на раздзельным зборы бытавых адыходаў, што, безумоўна, павысіць якасць гэтай работы.

  Для адначасовага збору і пластыку, і паперы аўтамабіль, на жаль, не прыстасаваны. Таму за адзін рэйс на ім можна вывезці толькі нейкі адзін від другаснай сыравіны. Стары ж смеццявоз будзе займацца зборам астатніх бытавых адыходаў.

 Таццяна ВІКТАРАВА.