Першых тысячнікаў сярод вадзіцеляў павіншавалі з працоўнай перамогай

    2  Яўген Жагула з УП “Дружбінец”, Яўген Міхалёнак і Аляксандр Сухвал з ААТ “Сенненскі райаграсервіс” — тыя вадзіцелі, якія першымі ў раёне перавезлі з поля на ток па 1 тыс. тон збожжа. З працоўнай перамогай іх павіншаваў старшыня райвыканкама Васілій Чараднік.

   У райаграсэрвісе пабываў начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Сяргей Мяцеліца. Разам са старшынёй раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК раёна Аляксандрам Макаранка ён павіншаваў лідэраў спаборніцтва з працоўнай перамогай. Ім уручаны вымпелы і іншыя адзнакі перадавікоў вытворчасці.

   Для падтрымання працоўнага настрою важнае значэнне маюць не толькі маральныя стымулы. Згодна з умовамі раённага спаборніцтва Аляксандр Макаранка перадаў перадавым вадзіцелям грашовыя прэміі, а дырэктар сельгасарганізацыі Сяргей Пагарэльскі — каштоўныя падарункі.

Аляксандр ЯЎГЕНАЎ.

Фота аўтара. 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *