Рабочыя месцы механізатараў адпавядаюць санітарным нормам

  54d34a9b08498Vector_450_Track_02  За адпаведнасцю санітарным нормам рабочых месцаў механізатараў, занятых на ўборачнай, сочаць супрацоўнікі РЦГЭ.

    Праведзены замеры паказчыкаў мікраклімату ў кабінах камбайнаў, якія належаць РУСП “Саўгас імя Машэрава” і УП “Дружбінец”. Адхіленняў ад нарматыўных паказчыкаў не выяўлена. Маюцца на рабочых месцах камбайнераў і медыцынскія аптэчкі, змесціва якіх таксама адпавядае правілам.

 Таццяна БУРАКОВА.