Работнікі прадпрыемстваў г.Сянно і г.п.Багушэўск атрымалі прышчэпкі супраць клешчавога энцэфаліту
Прышчэпкі супраць клешчавога энцэфаліту атрымалі работнікі прадпрыемстваў г.Сянно і г.п.Багушэўск, працоўная дзейнасць якіх звязана са знаходжаннем у лесе і лясістай мясцовасці.
Першы этап вакцынацыі прайшлі прадстаўнікі абавязковага кантынгенту з ЖКГ і ПМС. Пачалася вакцынацыя ў Багушэўскім лясгасе. На платнай аснове прышчэпкі “ад кляшчоў” зроблены работнікам ПС “Сянно”. Пры правядзенні працэдуры ўлічваліся добраахвотнасць і наяўнасць супрацьпаказанняў.
Паўторна вакцынацыю правядуць праз месяц, потым — праз год. Тады чалавек будзе лічыцца прышчэпленым.
Таццяна БУРАКОВА.