Рэклама — рухавік гандлю

Днямі намеснік старшыні райвыканкама Ганна Гаўрылаўна Якаўлева з кіраўнікамі прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў раёна, якія вырабляюць прадукцыю, аказваюць платныя паслугі насельніцтву, правяла нараду па пытаннях размяшчэння знешняй рэкламы, якую дапушчальна ўсталёўваць на сценах дамоў, што будуць вызначаны аддзелам па будаўніцтве, архітэктуры і жыллёва-камунальнай гаспадарцы райвыканкама, транспартных сродках, а таксама на спецыяльных стэндах. Акрамя банкаўскіх устаноў, якія штосьці робяць у гэтым напрамку, у астатніх важная справа знаходзіцца ў пачатковай стадыі. Не трэба забываць, падкрэсліла Ганна Гаўрылаўна, што рэклама — гэта рухавік гандлю.

 На нараду былі запрошаны таксама кіраўнікі прадпрыемстваў іншых раёнаў, якія рэалізуюць свае тавары, паслугі на Сенненшчыне.

 На недахоп рэкламнай дзейнасці ўказваў і памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, інспектар па Віцебскай вобласці Мікалай Дамашкевіч пры наведванні раёна.