Букеты да 1 верасня прапаноўваюць у вытворчых майстэрнях аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў ТЦСАН Сенненскага раёна

      Image-3konПарадаваць настаўнікаў незвычайнымі кветкамі запрашаюць удзельнікі майстэрні “Крэатыўныя падарункі” і яе кіраўнік Надзея Комлева. Прыгожыя, яркія букеты зроблены ў тэхніцы світ-дызайну з выкарыстаннем каляровай паперы, цукерак, арганзы. Такія кветкі будуць доўга цешыць вока і напамінаць пра першавераснёўскае свята, тым больш, што букеты могуць быць зкампанаваны з канцэлярскімі прыладамі.

     Крэтаўныя майстры ўжо прымаюць першыя заказы на арыгінальныя падарункі.

 Таццяна Буракова.