На палетках сельгаспрадпрыемства “Дружбінец” наладжаны сапраўдны тэхналагічны канвеер

     1Пасля здрабнення саломы праводзіцца лушчэнне іржышча, каб праз некаторы час пачаць ворыва пад сяўбу азімых культур.

Рыхтуецца глеба пад сяўбу азімага рапсу.  Ён, як і летась, будзе размешчаны на плошчы 360 гектараў, а азімыя збожжавыя культуры павінны заняць плошчу ў 1200 гектараў.

На момант нашага візіту на палетку паблізу вёскі Чырвонае Cяло на дыскаванні глебы працаваў магутны “МТЗ-3022”. Кіраваў ім Андрэй Бірулін – механізатар з дваццацігадовым стажам. Андрэй Дзям’янавіч дасягае высокай сярэднядзённай выпрацоўкі, робіць паўтары нормы (норма 18 гектараў), стараецца выконваць даручаныя заданні акуратна і якасна.

Ларыса МУКАМОЛАВА.

НА ЗДЫМКУ: Андрэй Бірулін, механізатар сельгаспрадпрыемства “Дружбінец”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *