Тысячнікаў паболела

  zerno-4Некалькі сельгасарганізацый раёна пераўзышлі тысячны намалот збожжа. Да ААТ “Сенненскі райаграсэрвіс” далучыліся СУП “Саўгас імя Машэрава” і УП “Дружбінец”.

  Поспех дасягнуты дзякуючы высокай ўраджайнасці, якая складае  каля 30 цэнтнераў з гектара, і значнаму парку камбайнаў. У саўгасе імя Машэрава і райаграсэрвісе ўдзел у жніве прымае больш чым па дзесяць машын.

  Набліжаюцца да тысячнага намалоту ў Віцебскай доследнай меліярацыйнай станцыі і ААТ “Бяленева”. У першай з названай сельгасарганізацый хлеб убіраюць двумя камбайнамі.

Наш кар.