Рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты — да 11 жніўня

   v2016Стартаваў чарговы этап парламенцкай выбарчай кампаніі. З 2 жніўня пачалася рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання.

     На мінулым тыдні ў малой зале пасяджэнняў райвыканкама адбылося пасяджэнне акруговай выбарчай камісіі Сенненскай выбарчай акругі №30 па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання. Члены выбаркама абмеркавалі пытанне арганізацыі работы па праверцы дакладнасці подпісаў выбаршчыкаў у падпісных лістах і адборы падпісных лістоў для праверкі.

     На дадзены момант па Сенненскай выбарчай акрузе №30 вылучаны чацвёра прэтэндэнтаў у кандытаты на дэпутацкі мандат. У тым ліку адзін вылучаны ад працоўных калектываў і грамадзян шляхам збору подпісаў. Яшчэ трое вылучэнцаў прадстаўляюць палітычныя партыі. Рэгістрацыя кандыдатаў працягнецца да 11 жніўня ўключна.

Наш кар.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *