Пачаўся прызыў на службу

osvobozhdenie_ot_prizyva_26_16116Згодна з рашэннем раённага выканаўчага камітэта, прынятага на падставе Закона “Аб воінскім абавязку і воінскай службе” і Указа Прэзідэнта “Аб звальненні ў запас ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы і рэзервістаў і прызыве грамадзян на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве ў жніўні-лістападзе 2016 года” у гэты перыяд у раёне таксама пройдзе прызыў юнакоў 1989-1998 гадоў нараджэння.

 У раённы ваенны камісарыят абавязаны з’явіцца асобы мужчынскага полу 1998 года нараджэння, якім па стане на 29 лістапада бягучага года спаўняецца 18 гадоў, а таксама ва ўзросце да 27 гадоў, што знаходзяцца, ці абавязаны знаходзіцца на воінскім уліку і не знаходзяцца ў запасе. Гэта ж датычыцца і тых, хто страціў права на адтэрміноўку ад прызыву. У ваенкамат, які, нагадаем, знаходзіцца па адрасе г. Сянно, вул. Чырвоная Слабада, д. 5, трэба з’явіцца ў перыяд з 10 жніўня па 30 лістапада, маючы пры сабе дакумент, які сведчыць пра асобу.

Ул. інф.