Новы валанцёрскі клуб для дапамогі людзям з абмежаванымі магчымасцямі з’явіўся ў Сянне

  i  Адаптавацца да самастойнага жыцця маладым людзям з абмежаванымі магчымасцямі дапамагаюць не толькі сацыяльныя работнікі, але і частыя госці аддзялення – валанцёры.

     Нядаўна з ліку самых адданых сяброў установы створаны валанцёрскі клуб “Па ступеньках правільнага харчавання”. У яго склад уваходзяць настаўнікі, актыўныя пенсіянеры, прадстаўнікі царквы. Мэта членаў клуба — навучыць наведвальнікаў аддзялення здароваму ладу жыцця. Таму займаюцца тут не толькі пытаннямі харчавання. Шмат увагі ўдзяляюць іншым складнікам ЗЛЖ.

  На першых занятках клуба, якія праходзілі ў форме майстар-класаў, добраахвотныя памочнікі вучылі сваіх падапечных рабіць з гародніны нарыхтоўкі на зіму,  гатаваць дыетычныя стравы, а таксама скандынаўскай хадзьбе, палкі для якой аддзяленню падарылі спонсары, людзі, нераўнадушныя да лёсу інвалідаў.

 Таццяна Буракова.   

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *