У сельвыканкамах новыя кіраўнікі

img_166_1 Васілій Кошалеў выконвае абавязкі старшыні Беліцкага сельвыканкама, Уладзімір Касьянаў – Багданаўскага.

  Васілій Уладзіміравіч Кошалеў нарадзіўся ў 1980 годзе ў г. Сянно. У 1999 – скончыў Віцебскае вышэйшае прафесійнае вучылішча народных мастацкіх рамёстваў і атрымаў спецыяльнасць “тэхналогія дрэваапрацоўчых вытворчасцей”. Зараз ён працягвае адукацыю на 6-м курсе завочнага аддзялення Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі на спецыяльнасці “сельскае будаўніцтва і абуладкаванне тэрыторыі”.

 Служыў ва Узброеных Сілах. З 2001 года працаваў у Сенненскім будаўнічым прадпрыемстве “Будмеліяводгас” майстрам, старшым майстрам, прарабам, галоўным інжынерам. З 2012 года па 2014-ы быў яго дырэктарам. Апошняе месца працы – таварыства з абмежаванай адказнасцю “МаналітГруп”.

 Уладзімір Аляксандравіч Касьянаў нарадзіўся ў 1957 годзе ў вёсцы Сяргейкі Сенненскага раёна. Адукацыю атрымаў у Аршанскім педагагічным вучылішчы, Мазырскім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя Н.К. Крупскай.

 Служыў у войску, працаваў. Працоўная дзейнасць была звязана пераважна з сістэмай адукацыі. Уладзімір Касьянаў быў настаўнікам Кляпчэўскай і Азярэцкай васьмігадовых школ, майстрам, завучам вучэбна-вытворчага камбіната Сенненскага РАНА, арганізатарам Пустынкаўскай і Студзёнкаўскай сярэдніх школах. Апошнія 8 гадоў узначальваў ДУА “Студзёнкаўская дзіцячы сад-школа Сенненскага раёна”.