На Сенненшчыне прайшлі раённыя зажынкі

     uvwxictOKCEУ нашых продкаў, якія спакон вякоў займаліся земляробствам, перад пачаткам жніўных работ абавязкова праводзіўся абрад зажынак. Ён насіў магічны характар, каб уміласцівіць сілы прыроды. Але не толькі. Гаспадары палеткаў імкнуліся заахвоціць работнікаў на адказную працу. Тыя, у сваю чаргу, падкрэслівалі сваю значнасць. Але ва ўсіх была адна мэта – зжаць, абмалаціць, засыпаць збожжа ў засекі і забяспечыць агульны дабрабыт.

     Прыкладна па такім жа сцэнарыю прайшлі раённыя зажынкі. Іх правялі на полі СУП “Саўгас імя Машэрава”, што раскінулася паміж Машканамі і Масорамі. На свята, якое стылізавалі на сучасны лад культработнікі раёна, былі запрошаны кіраўнікі, галоўныя аграномы, інжынеры сельгасарганізацый, спецыялісты раённых службаў, члены раённага выканаўчага камітэта.

bxDrxcoYSMM     Першыя снапы, звязаныя са зжатай уручную збажжыны, уручылі начальніку ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Леаніду Хірэвічу і дырэктару саўгаса імя Машэрава Сяргею Ліцяга. Іх “сялом вязалі”, як спяваецца ў адной са жніўных песен. Зажынкі суправаджаліся шэрагам іншых рытуальных дзействаў. Іх выконвалі культработнікі, самадзейныя артысты, школьнікі. Протаіерэй сенненскай Свята-Мікалаеўскай царквы, благачынны Сенненскай акругі Мікалай Валачковіч прачытаў малітву, акрапіў на добры ўраджай, спрыяльнае надвор’е святой вадой удзельнікаў сяла і свята.

EWBPwe6z6_E

     Месцам правядзення раённых зажынак саўгас імя Машэрава быў абраны невыпадкова. Як адзначыў Леанід Хірэвіч, звяртаючыся да ўсіх сабраўшыхся на зажынкі, машканцы вылучаюцца высокай культурай земляробства, багатымі намалотамі. Сёлета на палетках таксама паспявае неблагі ўраджай і яго нашы камбайнеры збяруць без страт, упэўнены Сяргей Ліцяга.

     Згодна са сцэнарыем свята ўсім удзельнікам зажынак прапанавалі пакаштаваць каравай хлеба, выпечаны з мукі новага ўраджаю. Кіраўнікам сельгасарганізацый боханы ўручылі кожнаму. Праца гэтых людзей у многім вызначае поспех на полі, для многіх яна стала справай усяго жыцця. Як, напрыклад, для Уладзіміра Багданоўскага, дырэктара ААТ “Ульянавічы”. Сёлетняе жніво для яго толькі ў якасці кіраўніка сельгасарганізацы сямнаццатае. Восьмы год паспяхова кіруе ААТ “Сінягорскае” Уладзімір Сухвал, а да гэтага былі іншыя сельгасарганізацыі, дзе ён працаваў інжынерам, камбайнерам.

ay7Q0lPqldc

Az_Q8vXwWu4

     — Зажынкі, першы намалот – гэта ні з чым непараўнальныя эмоцыі, — не хавае ён.

     Больш за 16 тыс. гектараў заняты сёлета зерневымі культурамі на Сенненшчыне. У дзень зажынак было абмалочана 4,1% ад гэтай плошчы. Уборачныя работы вяліся ва ўсіх гаспадарках. Намалот з гектара склаў 27,4 цэнтнера, што ніжэй мінулагодняга паказчыка. Тым не менш, паказаць дастойны вынік для нашых хлебаробаў — справа гонару. Яны сёлета ў рамках правядзення абласнога фестывалю-ярмаркі працаўнікоў вёскі “Дажынкі — 2016” будуць прымаць калег з усёй Віцебшчыны.

Аляксандр Яўгенаў.

Фотографии Александра Карбовского.

На Сенненшчыне прайшлі раённыя зажынкі: 10 комментариев

  • Вторник, 2 авг., 2016 в 17:09
    Permalink

    На 5-м снимке парень на голове держит рюмку?!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ
    • Среда, 3 авг., 2016 в 10:13
      Permalink

      Вам не показалось, что было бы не пропорционально, если бы это была рюмка?????это всего лишь водонапорная башня

      Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

      Ответ
  • Вторник, 2 авг., 2016 в 20:43
    Permalink

    Очень удивлен,что главный редактор разместил все фото Александра Карбовского без указания авторства.
    Это является грубейшим нарушением АВТОРСКИХ прав.
    Закон РБ Об авторском праве и смежных правах
    Статья 6. Объекты авторского права

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ
    • Среда, 3 авг., 2016 в 08:17
      Permalink

      Спасибо за внимательность, упущение исправлено.

      Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

      Ответ
      • Среда, 3 авг., 2016 в 10:46
        Permalink

        А извинения не полагаются в этом случае.?

        Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Среда, 3 авг., 2016 в 11:27
    Permalink

    Саныч, приносим свои извинения за нарушение.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ
    • Среда, 3 авг., 2016 в 16:55
      Permalink

      Извинения принимаются !

      Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

      Ответ
      • Среда, 3 авг., 2016 в 22:58
        Permalink

        Саныч, требуй гонорар, извинения в карман не положишь)

        Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Среда, 3 авг., 2016 в 21:23
    Permalink

    Фото № 5 не очень удачно получилось .

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ
  • Четверг, 4 авг., 2016 в 06:30
    Permalink

    Сообщение для ОЙ-ой.
    Мне достаточно и извинений.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *