Ахвяра «ціхага палявання»знайшлася
У лесе паблізу вёскі Бікава Машканскага сельсавета згубілася 87-гадовая віцябчанка.
Бабуля адправілася ў лес збіраць лекавыя травы. Толькі ўвечары сталая жанчына зразумела, што заблукала. Выратаваў мабільны тэлефон, што быў з сабой. Патэлефанаваўшы родным, яна паведаміла сваё прыкладнае месцазнаходжанне. Аднак уласнымі сіламі адшукаць зніклую не ўдалося.
На наступны дзень родныя пенсіянеркі звярнуліся па дапамогу ў міліцыю. У пяць гадзін раніцы. У пяць гадзін раніцы, прыблізна ў трох кіламетрах ад вёскі Застадолле, старшы дзяржаўтаінспектар аддзялення ДАІ РАУС Іван Святлічны і старшы операўпаўнаважаны аддзялення крымінальнага вышуку РАУС Юрый Янчанка знайшлі знямоглую бабулю.
Ірына ХАСАНАВА.