На парадку дня — утварэнне выбаркамаў

     v2016Заўтра, 27 ліпеня, у зале пасяджэнняў Сенненскага райвыканкама адбудзецца пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта, на якім плануецца зацвердзіць склад і парадак работы ўчастковых выбарчых камісій па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання.

     У адпаведнасці з артыкулам 34 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь на пасяджэнні маюць права прысутнічаць прадстаўнікі палітычных партый, іншых грамадскіх аб’яднанняў, працоўных калектываў, грамадзян, якія вылучылі сваіх прадстаўнікоў у склад камісій.

  Сенненскі раённы выканаўчы камітэт інфармуе, што паўнамоцтвы названых асоб пацвярджаюцца адпаведным дакументам, у якасці якога можа быць: выпіска з пратакола пасяджэння арганізацыйнай структуры палітычнай партыі, грамадскага аб’яднання, працоўнага калектыву, членскі білет, для грамадзян, якія вылучылі прадстаўніка ў склад камісіі, — пашпарт альбо іншы дакумент, які сведчыць асобу.

     Пачатак пасяджэння ў 10.00.

Наш кар.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *