Машэраўцы вылучылі кандыдата ў дэпутаты

1 017Ім стаў старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта Анатолій Лукашоў.

 Выбарчая кампанія па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання ўступіла ў новы этап. З трэцяга ліпеня пачалося вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты, чым скарыстаўся калектыў СУП “Саўгас імя Машэрава”. Учора адбылася канферэнцыя прадстаўнікоў вытворчых падраздзяленняў, на якую быў запрошаны Анатоль Лукашоў, старшыня Дубровенскага  райвыканкама. Менавіта яго калектыў саўгаса імя Машэрава па прапанове дырэктара сельгаспрадпрыемства Сяргея Ліцягі, вырашыў вылучыць кандыдатам у дэпутаты.

 Анатолій Іванавіч Лукашоў нарадзіўся ў 1960 годзе ў Бранскай вобласці. Пасля заканчэння Віцебскага ветэрынарнага інстытута працаваў на радзіме. Пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС вярнуўся на Віцебшчыну, дзе прайшоў шлях ад спецыяліста адной з гаспадарак Дубровенскага раёна да старшыні райвыканкама. Ён добра ведае нюансы жыцця ў такіх аграрных рэгіёнах як Дубровеншчына і Сенненшчына. За гады яго работы на пасадзе кіраўніка райвыканкама Дубровенскі раён дасягнуў значных вынікаў у вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі. Дастаткова сказаць, што летась аграрыі раёна намаліцілі звыш ста тысяч тон збожжа.

 Прапанову Сяргея Ліцягі падтрымаў старшыня Сенненскага райвыканкама Васілій Чараднік. Ён падзякаваў калектыў саўгаса за ініцыятыву па вылучэнні ў якасці кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу шостага склікання чалавека, які добра ведае сельскую гаспадарку.

 — А значыць мы, усе жыхары Сенненшчыны, можам знаходзіць поўнае ўзаемапаразуменне са сваім прадстаўніком у вышэйшым органе ўлады і такім чынам уздзейнічаць на палітыку дзяржавы, — падкрэсліў Васілій Чараднік. – Да таго ж, я спадзяюся, што як і дэпутат пятага склікання Аляксандр Папкоў, ён зможа дапамагаць раёну, у тым ліку саўгасу імя Машэрава ў вырашэнні сацыяльных і вытворчых праблем.

 Слова меў Анатолій Лукашоў. Ён расказаў пра сябе, аб рабоце на розных пасадах, выказаў сваё бачанне на развіццё аграрнага сектара эканомікі, грамадства ў цэлым. У прыватнасці, ён лічыць, што дзяржава павінна ўкладваць сродкі ў тыя галіны, прадпрыемствы, дзе інвестыцыі выкарыстоўваюцца эфектыўна.

 У час галасавання ўсе ўпаўнаважаныя пры адным устрымаўшымся падтрымалі прапанову вылучыць ад калектыва СУП “Саўгас імя Машэрава” Анатолія Лукашова, старшыню Дубровенскага райвыканкама, кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу шостага склікання.

Аляксандр ЯЎГЕНАЎ.

НА ЗДЫМКУ: размова з машканцамі працягвалася пасля канферэнцыі.

Фота аўтара.

Машэраўцы вылучылі кандыдата ў дэпутаты: 1 комментарий

  • Воскресенье, 17 июль, 2016 в 15:55
    Permalink

    исправте год рождения кандидaта с 1060 г.,читайте,что публикуете (писмЭнники…)

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *