ФК «Сянно»-ФК «Нафтан» (0:1)

0fRvwAzP5L8У мінулую суботу на гарадскім стадыёне г.п. Бешанковічы прайшоў матч 1/16 Кубка Беларусі па футболу паміж ФК «Сянно» і ФК «Нафтан». Гульня скончылася з лікам 0:1.

YQ0izkuDVNA

tZxnTCLnanA

 Праход сенненскі футбольны клуб у стадыю 1/16 фіналу Кубка Рэспублікі Беларусь і сустрэчу з камандай, якая прадстаўляе Вышэйшую лігу чэмпіянату краіны – ужо своеасаблівая перамога! Пачалася яна ў 2015 годзе з выйгрыша Кубка вобласці, потым быў паўфінал Кубка рэгіёнаў і ўжо ў гэтым годзе, як кульмінацыя, — Кубак Беларусі — перамога над мінскім «Праменем» і матч з наваполацкім «Нафтанам».

tgCYE6eIK5Y

phlnHb6pa1A

 Бясспрэчна, навапалачане былі мацнейшыя, валодалі, як гульнявой, так і тэрытарыяльнай перавагай, але бездань у класе гульні нашага сціплага клуба і прадстаўніка вышэйшага дывізіёна мы так і не ўбачылі. Розніца была прыкметная хутчэй у фізічнай падрыхтоўцы (што натуральна, улічваючы прафесіянальны футбол “ФК “Нафтан” — гэта іх праца) і ў хуткасці прыняцця рашэнняў на поле. Вуглавыя і штрафныя ўдары выглядалі асабліва грознай атакай наваполацкіх футбалістаў. Што маглі больш паказаць саперніку нашы футбалісты? Пэўна, гуляць больш кампактна, не «раскрываць» зоны, паменш «фоліць» на сваёй палове поля. Дзесьці гэта атрымлівалася, дзесьці не, але ў цэлым нашы гульцы годна супрацьстаялі саперніку. Доказ таму — першы тайм скончаўся па нулях.

FX9kEaKzEhE

LVL2NsmmLTQ

  Гол у нашы вароты ўляцеў у пачатку другога тайма. Пасля перапынку госці відавочна ўзмацнілі ціск на сенненскія вароты. Некалькі ўдараў у першыя хвіліны другога тайма, некалькі вуглавых, адзін з якіх і стаў фатальным. Пасля забітага гола, наваполацкія футбалісты крыху супакоіліся, дазваляючы сенненцам часцей бываць на іх палове поля. Аднак, гэта не прывяло да зваротнага голу.

cpolBRqMaUs

  У цэлым, нашы футбалісты зрабілі вялікую справу, адна з якіх —  падарылі балельшчыкам буру эмоцый, надалі надзею. Уся трыбуна бешанковіцкага стадыёна была запоўнена не толькі сенненскімі гледачамі, але і бешанковіцкімі. Падтрымаць любімую каманду фанаты футболу прыехалі на ўласных аўто, заказным аўтобусе, які арганізаваў аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. Нягледзячы на пройгрыш, адданыябалельшчыкі бурнымі апладысментамі выкупалі ФК «Сянно» за паказ годнай гульні.

Ірына ХАСАНАВА.

Фота аўтара.