«Газелі» і «Газоны» будуць гандляваць, а аўтобус — вазіць турыстаў

Каля 300 мільёнаў беларускіх рублёў выдаткавалі на набыццё новых аўтамашын у ПУП «Сенненская аўтабаза». Чатыры аўтамабілі папоўняць парк прадпрыемства.

 На дзвюх «Газелях» будуць ажыццяўляцца міжнародныя перавозкі тавараў для знешнеэканамічнага гандлю. «Газоны» абсталююць пад аўтамагазіны для абслугоўвання вясковага насельніцтва раёна.

  На Лідскім аўтамабільным заводзе заказаны аўтобус высокай камфартабельнасці, які будзе абслугоўваць асабліва важныя рэйсы.                                   

  Таццяна Буракова.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *