Маладзёжныя будатрады ўнясуць свой уклад у добраўпарадкаванне Сянна

  stroitel2_2-563x353Сянно абвешчана месцам Віцебскай абласной маладзёжнай будоўлі, паведаміў першы сакратар абкама БРСМ Віктар Глушын.

Сталіца сёлетніх абласных “Дажынак” ужо прыкметна змянілася, рыхтуючыся да свята, але застаецца яшчэ нямала аб’ектаў для добраўпарадкавання. На іх і будуць задзейнічаны члены будаўнічых атрадаў. «У дадзены момант сфарміраваны тры атрады — «Тарнада», «Дойліды» і імя Героя Савецкага Саюза А. Гараўца. У іх складзе навучэнцы Віцебскага дзяржаўнага індустрыяльна-будаўнічага каледжа. Хлопцы прыступяць да работ 11 ліпеня і будуць працаваць да канца жніўня», — растлумачыў Віктар Глушын.

 Ён удакладніў, што дапамога будатрадаў будзе задзейнічана ў самых розных відах работ па добраўпарадкаванні. Самым важным аб’ектам стане гарадскі парк, які павінен ператварыцца ў парк моладзі.

Наш кар.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *