Ураджэнец Сянна трапіў у лік лепшых

3Рэспубліканскі баль выпускнікоў сёлета сабраў 220 адораных прадстаўнікоў моладзі з 52 ВНУ краіны. Сярод тых, каму пашанцавала трапіць у лік лепшых, і наш зямляк — ураджэнец Сянна, выпускнік гістарычнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава Аляксандр Бараноўскі. Мы патэлефанавалі Сашу, каб павіншаваць яго і распытаць пра мерапрыемства.

— Ад Віцебшчыны на баль было дэлегіравана звыш 20 выпускнікоў, у тым ліку шасцёра чалавек прадстаўлялі ВДУ імя П.М.Машэрава. Дэлегацыю суправаджалі рэктары Полацкага дзяржуніверсітэта і Віцебскага медуніверсі­тэта.

 Святочная праграма пачалася ля стэлы «Мінск — Горад-Герой», дзе мы ўсклалі кветкі да манумента, пасля чаго запускалі ў неба паветраныя шары і фатаграфаваліся.

 Сам баль праходзіў у адміністрацыйным будынку, што знаходзіцца побач з Палацам Незалежнасці. На ўваходзе нас сустракалі прыгожа апранутыя артысты.

 Безумоўна, адным з самых яркіх уражанняў стала выступленне Прэзідэнта. Так атрымалася, што я сядзеў з краю, і кіраўнік дзяржавы прайшоў каля мяне літаральна на адлегласці працягнутай рукі. Аляксандр Лукашэнка ўручыў ўзнагароды шэрагу выпускнікам і выкладчыкам.

А беларускія артысты падрыхтавалі для нас касцюмаванае шоу. У Год культуры свята прайшло ў незвычайным гістарычным фармаце. На сцэне выступілі акцёры, якія пераўвасобіліся ў прадстаўнікоў інтэлектуальнай эліты мінулых эпох  —  Сімяона Полацкага, Францыска Скарыны, Сафіі Слуцкай і Максіма Багдановіча. Перад імі моладзь дала клятву вернасці дзяржаве і тых ведаў, якія дапамогуць зрабіць нашу краіну яшчэ лепшай.

Варта адзначыць, што мерапрыемства — гэта не толькі ўрачыстаць, але і добрая магчымасць паразмаўляць з прадстаўнікамі вышэйшых колаў улады.

Так, напамінам пра баль для Аляксандра сталі сумесныя фота з міністрам адукацыі Міхаілам Жураўковым і міністрам культуры Барысам Святловым. А пару ў вальсе сенненцу склала сама віцэ-прэм’ер Наталля Качанава.

Хлопец упэўнены, пра такое мерапрыемства трэба расказваць і паказваць студэнтам-першакурснікам. Магчымасць патрапіць на баль можа стаць для іх добрым стымулам для паспяховай вучобы.

У скарбонцы сёлетніх дасягненняў Аляксандра не толькі чырвоны  дыплом. Нядаўна з друку выйшла новая кніга маладога краязнаўцы «Яны нарадзіліся на Сенненшчыне», прысвечаная знакамітым ўра­джэнцам нашага раёна. Усяго выдадзена 159 паасабонікаў. Большую частку выдаткаў па фінансаванні выдання ўзялі на сабе раённыя ўлады. Першая прэзентацыя новай кнігі намечана на верасень у абласной бібліятэцы імя У.Леніна. А вось прэзентацыю на малой радзіме малады навуковец марыць прымеркаваць да святкавання «Дажынак».

Зараз у планах Аляксандра працягнуць адукацыю на больш вышэйшай ступені і навуковую дзейнасць. А значыць, у сенненцаў будзе яшчэ нямала нагод ганарыцца сваім земляком.

Вольга БАНДАРЭВІЧ.

Ураджэнец Сянна трапіў у лік лепшых: 8 комментариев

  • Понедельник, 4 июль, 2016 в 16:40
    Permalink

    Просто удивительно, какая целеустремленность, сила воли, нравственность, чувство долга у нашего земляка пробуждается!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ
  • Вторник, 5 июль, 2016 в 07:30
    Permalink

    Мда… «Прошёл на растоянии вытянутой руки…» Это шедевр!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ
    • Среда, 6 июль, 2016 в 18:29
      Permalink

      Будет о чем рассказать внукам 😀

      Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

      Ответ
      • Четверг, 7 июль, 2016 в 15:24
        Permalink

        В нашей стране звание «colonel» — полковник присваивается Президентом Республики Беларусь в соответствии с должностью и за заслуги перед Отечеством! Не стесняйтесь показать Ваше истинное звание. Соблюдете порядочность!

        Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

      • Вторник, 12 июль, 2016 в 15:48
        Permalink

        Полковник в отставке! Вас устраивает?

        Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Вторник, 5 июль, 2016 в 15:04
    Permalink

    The Hero

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ
  • Среда, 6 июль, 2016 в 18:34
    Permalink

    К сожалению, многих не интересуют культурные и моральные ценности. Подавай им только материальные (Златая цепь на дубе том). «Кроме высшего образования, нужно иметь хотя бы среднее соображение и, как минимум, НАЧАЛЬНОЕ ВОСПИТАНИЕ!».

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ
  • Пятница, 8 июль, 2016 в 17:41
    Permalink

    Статья вызывает двойственные чувства.
    С одной — гордость за земляка, молодого и талантливого.
    С другой — ужас и жалость за зомбированную молодежь с промытыми мозгами.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *