Дырэктарам ААТ «Сенненскі райаграсэрвіс» прызначаны Сяргей Пагарэльскі
Наглядальным саветам адкрытага акцыянернага таварыства «Сенненскі райаграсэрвіс» дырэктарам прызначаны Сяргей Анатольевіч ПАГАРЭЛЬСКІ. Прызначэнне ўзгоднена з Віцебскім абласным выканаўчым камітэтам.
Сяргей Пагарэльскі нарадзіўся ў 1966 годзе ў в. Гуліна Сенненскага раёна.
Скончыў у 1984 годзе Віцебскае культасветвучылішча, у 2011 — Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт.
Працаваў на розных пасадах у сферы культуры. У 2010 годзе быў прызначаны дырэктарам УП «Насенняводчы саўгас імя Данукалава». З 2012 па 2014 гады працаваў намеснікам дырэктара ААТ «Сенненскі райаграсэрвіс», з 2014 года і да прызначэння — старшыня Багданаўскага сельскага выканаўчага камітэта.