Дырэктарам ААТ «Сенненскі райаграсэрвіс» прызначаны Сяргей Пагарэльскі

1424347617_292-fbpostНаглядальным са­ветам адкрытага акцыянернага таварыства «Сенненскі райаграсэрвіс» дырэктарам прызначаны Сяргей Анатольевіч ПАГАРЭЛЬСКІ. Прызначэнне ўзгоднена з Віцебскім абласным выканаўчым камітэтам.

Сяргей Пагарэльскі нарадзіўся ў 1966 годзе ў в. Гуліна Сенненскага раёна.

Скончыў у 1984 го­дзе Віцебскае культасветвучылішча, у 2011 — Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт.

Працаваў на розных пасадах у сферы культуры. У 2010 годзе быў прызначаны дырэктарам УП «Насенняводчы саўгас імя Данукалава». З 2012 па 2014 гады працаваў намеснікам дырэктара ААТ «Сенненскі райаграсэрвіс», з 2014 года і да прызначэння — старшыня Багданаўскага сельскага выканаўчага камітэта.