У Сенненскім раёне пабываў Міністр эканомікі Рэспублікі Беларусь Уладзімір Зіноўскі

1У Сенненскім раёне пабываў Міністр эканомікі Рэспублікі Беларусь Уладзімір Зіноўскі. Ён правёў прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб, пабываў на некаторых прадпрыемствах.

Скажам шчыра, ажыятажу яго прыезд сярод сенненцаў не выклікаў. Нашы землякі яўна недаацанілі магчымасці ведамства, якое адказвае за развіццё малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, прыватнага бізнэсу, дзяржаўных прадпрыемстваў. На прыём да Уладзіміра Зіноўскага прыйшла толькі Аліна Сукорская, дырэктар СШ № 2 г. Сянно. Аліна Мікітаўна заклапочана тым, што ў навучальнай установе не хапае камп’ютараў.
— Без іх сёння не магчыма падрыхтаваць і правесці на належным узроўні ўрок, — даводзіла яна.
Дырэктара пачулі і абяцалі дапамогу. Як член праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Уладзімір Зіноўскі спадзяецца дапамагчы навучальнай установе пры дапамозе фінансавай установы.
— Магчыма зможам купіць новыя, не атрымаецца — банк перадасць камп’ютары, якія былі ва ўжыванні, — паабяцаў Міністр.
Уладзімір Зіноўскі цікавіўся іншымі аспектамі работы школы, у тым ліку прафарыентацыйнай накіраванасці, узроўнем падрыхтоўкі вучняў.
На прыёме прысутнічалі старшыня райвыканкама Васілій Чараднік, намеснік старшыні аблвыканкама Алег Мацкевіч. Яны таксама прынялі актыўны ўдзел у абмене думкамі па гэтай і іншых праблемах сацыяльна-эканамічнага развіцця Сенненшчыны. У прыватнасці, размова зайшла пра нарыхтоўку кармоў, шляхі зніжэння затрат на іх вытворчасць.
Уладзімір Зіноўскі наведаўся ў Багушэўск. Ён пабываў на «Milkonforest», прадпрыемстве, заснаваным замежным інвестарам, якое займаецца перапрацоўкай драўніны. Тут адбылася сустрэча з яго галоўным інвестарам, грамадзянінам Сербіі Жывародам Мілкавічам. Попыт на драўніну ў еўрапейскіх краінах, куды яна пастаўляецца, ёсць. Больш таго, ён расце. Таму прадпрыемства развіваецца, праца арганізавана ў дзве змены. Пакуль што сушка драўніны адбываецца натуральным чынам. Аднак у хуткім часе будзе пабудавана ўстаноўка для прамысловай сушкі. Палівам для яе паслужаць адходы вытворчасці. Зацікаўленасць у далейшым развіцці прадпрыемства выказалі абодва бакі.
Жыварод Мілкавіч у час размовы звярнуў увагу на некаторыя праблемы, якія стрымліваюць развіццё прадпрыемства. У першую чаргу гэта шматлікія бюракратычныя абмежаванні. Уладзімір Зіноўскі абяцаў аказаць дапамогу ў іх пераадоленні.
Зацікаўленая размова адбылася ў час наведвання КУПБА «Прэстыж». Прадпрыемства, заснаванае на дзяржаўнай форме ўласнасці, з’яўляецца лідарам сваёй галіны, працуе рэнтабельна. Яго кіраўнік Аляксандр Ласянкоў у час размовы акцэнтаваў увагу на няроўныя ўмовы канкурэнцыі. Дзяржпрадпрыемства абавязана ўсю сваю прадукцыю, усе віды паслуг сертыфіцыраваць. Прыватніку гэта рабіць неабавязкова. Да таго ж «Прэстыж» і падобныя яму прадпрыемствы выконваюць важную сацыяльную функцыю, утрымліваючы заведама стратныя комплексна-прыёмныя пункты ў сельскай мясцовасці.
Як заўважыў на развітанне Уладзімір Зіноўскі, прыём грамадзян, праведзеныя сустрэчы на прадпрыемствах Сенненскага раёна былі карыснымі, меркаванні субяседнікаў слушнымі.

Аляксандр ЛАЗЮК.

Фота аўтара.

У Сенненскім раёне пабываў Міністр эканомікі Рэспублікі Беларусь Уладзімір Зіноўскі: 6 комментариев

  • Суббота, 25 июнь, 2016 в 00:21
    Permalink

    Браво, Алина Никитична! Ни один директор школы района так не заботится о своих учениках и педагогах.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ
  • Суббота, 25 июнь, 2016 в 17:30
    Permalink

    Да! Елена! У нас вряд ли найдутся и полдюжины таких, которые знали бы, что такое уважение к людям, профессии, школе. Умница Алина Никитична!!!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ
  • Суббота, 25 июнь, 2016 в 20:48
    Permalink

    Алина Никитична, так вы попросите у выпускников скинуться на новый компьютер, я думаю этот прием давно проверен временем на ремонтах.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ
  • Воскресенье, 26 июнь, 2016 в 16:45
    Permalink

    Ойой! ВЫ желаете быть спонсором?! Редкое природное явление по нынешним временам!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ
  • Среда, 29 июнь, 2016 в 09:12
    Permalink

    Никитична, нам ли быть в печали? Уверен, на многих предприятиях имеется в ОС вычислительная техника, которая уже не используется, но разрешения на списание и демонтаж еще не пришло. Отпишут вам по остаточной стоимости. Да, на них последний Кризис или Ведьмак не пойдет, но для образовательных программ вполне.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ
    • Среда, 29 июнь, 2016 в 16:29
      Permalink

      Тот хлам не пройдет и первой проверки санстанции, т.к. древние ЭЛТ мониторы «фонят» запредельно.

      Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

      Ответ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *