На базе Багушэўскай санаторнай школы-інтэрната працаваў аздараўленчы культурна-забаўляльны лагер «Лясное рэха»

1_111На базе Багушэўскай санаторнай школы-інтэрната з 11 па 19 чэрвеня працаваў аздараўленчы культурна-забаўляльны лагер «Лясное рэха», узначальваў які дырэктар школы Дзмітрый Цімашэнка. Вопытным выхавацелям дапамагалі валанцёры з США, якія прыбылі з хрысціянскай місіяй «Рука ў руцэ».
У летніку адпачывалі 120 хлопчыкаў і дзяўчынак узростам ад 6 да 16 гадоў з мнагадзетных, няпоўных, неблаганадзейных і прыёмных сямей раёна.
Паветра з водарам хвоі, пяціразовае харчаванне, заняткі на батуце, гульні ў валейбол, баскетбол, тэніс і бадмінтон безумоўна падмацавалі здароўе дзяцей. Для ўдзельнікаў лагернай змены таксама праводзіліся дыскатэкі, цікавыя гутаркі ля кастра.