Дэлегаты V Усебеларускага народнага сходу ад Сенненскага раёна прынялі ўдзел у абласным сходзе ўдзельнікаў форуму

chyv_0Дэлегаты V Усебеларускага народнага сходу ад Сенненскага раёна прынялі ўдзел у абласным сходзе ўдзельнікаў форуму, што адбыўся ў Віцебскім абласным выканаўчым камітэце на мінулым тыдні. Клопат пра чалавека, павышэнне дабрабыту і якасці жыцця беларусаў — такім бачаць шлях развіцця краіны прадстаўнікі ад Віцебскага рэгіёну.

Адпаведную рэзалюцыю прынялі ўдзельнікі абласнога веча. У дакуменце гаворыцца пра тое, што ўсе задачы, пастаўленыя пяць гадоў таму, рэгіён выканаў. Гэта пацвярджаюць і асноўныя паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця. Так, валавы рэгіянальны прадукт вырас на 7,5%, а вытворчасць сельгаспрадукцыі павялічылася на 6%. На развіццё эканомікі і сацыяльнай сферы за апошнія пяць гадоў было выдзелена больш за 80 трыльёнаў рублёў інвестыцый. Пабудавана амаль два мільёны квадратных метраў жылля. Жыллёвыя ўмовы палепшылі 20 тысяч чалавек.
У сваім выступленні кіраўнік вобласці Мікалай Шарстнёў агучыў асноўныя кірункі развіцця рэгіёну на 2016-2020 гады і ў заключэнне нацэліў дэлегатаў маючага адбыцца народнага веча на сумесную прадукцыйную працу па рашэнні найважнейшых агульнадзяржаўных задач.
Віцебшчыну на Усебеларускім народным сходзе прадставяць 350 абраных дэлегатаў: работнікі прамысловых прадпрыемстваў і АПК, вайскоўцы, студэнты, прадстаўнікі рэспубліканскіх і мясцовых органаў кіравання, дэпутаты Нацыянальнага сходу, члены Савета Рэспублікі, дэпутаты мясцовых саветаў.
Вольга БАНДАРЭВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *