Шэсць чалавек папоўнілі рады пярвічнай арганізацыі БРСМ Сенненскага аддзялення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь

№2Шэсць чалавек папоўнілі рады пярвічнай арганізацыі БРСМ Сенненскага аддзялення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь.
— Сёння мы ставім перад сабой задачу прыцягнуць у шэрагі БРСМ працоўную моладзь з прадпрыемстваў і арганізацый раёна, — адзначыла першы сакратар райкама ГА «БРСМ» Марына Наваковіч перад пачаткам цырымоніі ўручэння членскіх білетаў і значкоў навічкам.
Сенненскае аддзяленне Дэпартамента аховы першым стартавала ў марафоне па ўзбуйненні моладзевай раённай арганізацыі за кошт працоўнай моладзі. Паказаў прыклад сваім супрацоўнікам начальнік аддзялення Алег Дзяшкевіч, які таксама ўступіў у рады БРСМ. На гэты момант суполка аб’ядноўвае 14 чалавек з 26 супрацоўнікаў ва ўзросце да 31 года, якія працуюць ва ўстанове.
А на днях трыма маладымі кадрамі прырасла пярвічка БРСМ прадстаўніцтва Белдзяржстраха па Сенненскім раёне.
Такім чынам, на 1 чэрвеня бягучага года ў раёне колькасць членаў найбуйнейшай у краіне моладзевай арганізацыі складае 931 чалавек, у тым ліку 550 школьнікаў.
Ірына ХАСАНАВА.