Цэнтрвыбаркам Беларусі зацвердзіў каляндарны план па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў у Палату прадстаўнікоў

выбарыЦэнтрвыбаркам Беларусі зацвердзіў каляндарны план па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў у Палату прадстаўнікоў.

Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, у прыватнасці, адзначыла, што з 3 ліпеня па 1 жніўня будзе ажыццяўляцца вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты. Пры гэтым рэгістрацыя, прадстаўленне ў адпаведную камісію дакументаў для рэгістрацыі ініцыятыўных груп павінна быць ажыццёўлена не пазней за 7 ліпеня. Да 1 жніўня ўключна павінны быць прадстаўлены заявы і ўсе дакументы, неабходныя для рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты. Рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты будзе праходзіць 10 дзён — з 2 па 11 жніўня.

Не пазней за 24 чэрвеня ўключна павінна прайсці вылучэнне прадстаўнікоў у склад выбарчых камісій — абласныя, мінскую гарадскую і акруговыя. Участкі для галасавання ўтвараюцца не пазней за 9 ліпеня. 24 ліпеня — апошні тэрмін вылучэння ва ўчастковыя камісіі, 27 ліпеня — апошні тэрмін для ўтварэння ўчастковых выбарчых камісій.

Спісы грамадзян, якія маюць права ўдзельнічаць у выбарах, павінны быць складзены да 26 жніўня.

Што датычыцца дзеянняў выканаўчых камітэтаў, то не пазней за 27 чэрвеня павінны быць вызначаны месцы, забароненыя да ўстаноўкі пікетаў па зборы подпісаў у падтрымку патэнцыяльных кандыдатаў.

Месцы для правядзення масавых мерапрыемстваў для вядзення перадвыбарнай агітацыі ў заяўным парадку павінны быць вызначаны мясцовымі выканаўчымі органамі не пазней за 1 жніўня.

Вынікі выбараў дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў павінны быць падведзены не пазней за 15 верасня акруговымі выбаркамамі.

Паводле БелТА