Утвораны выбарчыя акругі

BELARUS PRESIDENT ELECTIONВосьмага чэрвеня Цэнтрвыбаркам прыняў Пастанову №17 «Аб утварэнні выбарчых акруг па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання».

Згодна з дакументам да выбараў у парламент утворана 110 выбарчых акруг. Сярэдняя колькасць выбаршчыкаў, якія пражываюць на тэрыторыі кожнай акругі, складае 63 700 чалавек.
У прыватнасці, у межы Сенненскай выбарчай акругі №30 увайшлі тэрыторыі Дубровенскага, Лёзненскага, Сенненскага, Талачынскага раёнаў. Колькасць выбаршчыкаў складае 60 645 чалавек. Месца знаходжання акруговай выбарчай камісіі — г.Сянно, вул. Карла Маркса, 2.
Вольга БАНДАРЭВІЧ.