Чаго сенненцы чакаюць ад народнага форуму?

chyv_0На працягу двух дзён, 22-23 чэрвеня, у Мінску будзе працаваць пяты Усебеларускі народны сход, на які збяруцца дэлегаты з ўсіх рэгіёнаў Беларусі. Форум прадугледжвае адкрыты і зацікаўлены дыялог прадстаўнікоў усіх пластоў насельніцтва і ўлады, бо на абмеркаванне выносяцца важнейшыя пытанні жыццядзейнасці краіны: Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2016-2020 гады, а таксама падвядзенне вынікаў рэалізацыі аналагічнай праграмы за мінулую пяцігодку.

А чаго сенненцы чакаюць ад народнага форуму? З такім пытаннем мы звярнуліся да жыхароў нашага раёна.
Алег БАРЫТКА,
старшыня Студзёнкаўскага сельскага выканаўчага камітэта:

Боритко=

— Як сельскаму жыхару, мне, безумоўна, бліжэй тэма адраджэння вёскі. Чакаю такіх рашэнняў, якія б садзейнічалі павышэнню ўзроўню жыцця вяскоўцаў. А для гэтага трэба развіваць эканоміку краіны, у прыватнасці прыцягваць інвестыцыі ў сельскую гаспадарку, рабіць нашы тавары канкурэнтназдольнымі на рынку.
Актуальная тэма і працоўная занятасць насельніцтва сельскіх рэгіёнаў. Стварэнне новых прадпрыемстваў, мадэрнізацыя існуючых, падтрымка малога бізнесу — тыя накірункі, якія павінны палепшыць сітуацыю.

Трэба абавязкова прымаць меры па падтрымцы маладых сямей у плане будаўніцтва жылля.
У час Усебеларускага народнага сходу хацелася б пачуць адказы на гэтыя і іншыя пытанні. Дэлегаты павінны выпрацаваць курс, якім пойдзе наша дзяржава.

Людміла
КРЫШТОПЕНКА,
пенсіянерка:

криштопенко
— Як, напэўна, і ўсім грамадзянам краіны, мне хочацца, каб наша Беларусь эканамічна развівалася, прыгажэла, каб людзі былі сацыяльна абароненымі. І шмат чаго ў гэтым напрамку наша краіна ўжо дасягнула.
Ад сходу чакаю такіх рашэнняў, якія б садзейнічалі павышэнню ўзроўню жыцця пенсіянераў. Хацелася б, каб павялічыліся памеры пенсіі, сталі больш даступнымі лекі.

Аляксандр МАЦУГАНАЎ,
старшыня раённага
аб’яднання прафсаюзаў:

Мацуганаў+
— Як чалавека, які працуе ў прафсаюзных органах, мяне найперш цікавяць пытанні занятасці насельніцтва, захавання працоўных месцаў. У прыватнасці, непакоіць сітуацыя з няпоўнай занятасцю. Сёння вельмі важна мець эфектыўную вытворчасць, ствараць новыя рабочыя месцы, якія дазволяць наёмнаму работніку высокапрадукцыйна працаваць і атрымліваць дастойны заробак.
Спадзяюся, што рашэнні праблемных пытанняў абавязкова будуць знойдзены, у тым ліку і падчас Усебеларускага народнага сходу.

Падрыхтавала Вольга БАНДАРЭВІЧ.