Машчонскія валейбалісткі ў прызёрах

voleybol_bigУ канцы мая ў Віцебску прайшлі фінальныя гульні абласной спартакіяды па валейболе «Каласок» сярод дзяцей і падлеткаў па месцы жыхарства.

Сярод іншых у фінал трапіла і каманда дзяўчынак з Машчонскай школы ў складзе Віялеты Сінкевіч, Вольгі Мядзведзевай, Паліны Леўчанка, Насці Мядзведзевай, Хрысціны Ізотавай, Лізы Гарбачовай, Веранікі Кішковіч, якая абараняла гонар раёна на абласных спаборніцтвах. Ва ўпартай барацьбе машчонскія валейбалісткі занялі 3-е месца.
Наш кар.