На Сенненшчыне паменшае суддзяў

14610З першага верасня ў Беларусі зменіцца штатная колькасць у сістэме судоў. Гэта прадугледжана ўказам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 чэрвеня 2016 года № 195.

Згодна з дакументам у эканамічных судах Гомельскай і Мінскай абласцей стане на 2 суддзі больш, у Мінску — на 4. У Магілёўскай вобласці будзе на аднаго суддзю менш.
Змяненні закранулі таксама раённыя суды ўсіх абласцей, за выключэннем Брэсцкай. Так, на аднаго зменшыцца колькасць суддзяў у раённых судах Докшыцкага, Сенненскага, Калінкавіцкага, Хойніцкага, Іўеўскага, Клецкага, Касцюковіцкага, Барысаўскага, Вілейскага і Клімавіцкага раёнаў, а таксама суда Ленінскага раёна Гродна.
Штат суддзяў судоў Навабеліцкага раёна Гомеля і Кастрычніцкага раёна Гродна папоўніцца адным суддзёй, а суда Мінскага раёна — двума.

Паводле БелТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *