Прыярытэт-эканоміцы

vsebelorusskoe_sobranie101На Усебеларускі народны сход старшыня раённага Савета дэпутатаў Міхаіл Вілюга  едзе  ў  трэці  раз. Ён прадстаўляў Сенненшчыну на ІІІ і IV народных форумах.

— Я мяркую, што на V народным сходзе найбольш падрабязна будуць абмяркоўвацца шляхі паскоранага развіцця эканомікі, каб на гэтай аснове павысіць узровень жыцця народа. У грамадстве з’явілася разуменне — мала толькі выпускаць прадукцыю, важна прадаць яе. У сітуацыі, калі на ўнутраным і знешнім рынках вядзецца сур’ёзная канкурэнтная барацьба, ажыццявіць названы пастулат няпроста. Тавар павінен мець перавагі па якасных параметрах, цане. Нездарма на сёлетні год прэзідэнтам і ўрадам ставіцца задача знізіць на 25% вытворчыя затраты. Спроба асобных кіраўнікоў дабіцца мэты за кошт скарачэння працуючых прывяла да росту беспрацоўя. На 1 мая афіцыйна шукаюць працу 121 жыхар раёна. Большасць гатова прайсці перападрыхтоўку. Але па якіх спецыяльнасцях? Ці гатовы гэтыя людзі да работы ў тым рэжыме, што прапануецца на новых прадпрыемствах, іншы раз створаных на грошы замежных інвестараў? Вопыт паказвае — далёка не заўсёды.
Дзяржава таксама можа інвеставаць у эканоміку. Пры адной абавязковай умове — укладанні павінны быць эфектыўнымі.
Большую адказнасць за стан эканомікі павінна несці прадстаўнічая ўлада. І не толькі таму, што ў раённых Саветах працуе шмат дэпутатаў-кіраўнікоў. Дэпутатам незалежна ад узроўню іх прадстаўніцтва прасцей абудзіць эканамічную ініцыятыву выбаршчыкаў. Эфектыўнай аказалася дзейнасць маніторынгавай групы пад кіраўніцтвам дэпутата раённага Савета, намесніка старшыні райвыканкама Сяргея Галынчыка, якая вывучала стан спраў у асобных арганізацыях раёна. Вынікі работы — рэкамендацыі па аздараўленні эканомікі — накіраваны кіраўнікам.
Цікавасць да эканомікі, імкненне зрабіць яе больш эфектыўнай зразумела. Яе здароўе — залог моцы дзяржавы і дабрабыту грамадзян.

Аляксандр ЯЎГЕНАЎ.