Ураджэнка Сенненшчыны аказалася ў ліку пераможцаў «Новыя імёны Беларусі-2016»

12164086-Vintage-microphone-on-the-background-Stock-Photo-notes-karaoke-microphoneУ Мінску завяршыўся рэспубліканскі прафсаюзны конкурс творчасці працоўных калектываў «НОВЫЯ ІМЁНЫ БЕЛАРУСІ-2016». Гэты шырокамаштабны фэст закліканы знайсці новыя таленты ў розных галінах мастацтва і народнай творчасці ва ўсіх куточках Беларусі. Прыемна адзначыць, што ў ліку пераможцаў заключнага этапу ёсць наша зямлячка.

Па выніках «закрытага» праслухоўвання да ўдзелу ў фінальным шоу ў намінацыі «Сцэнічная творчасць» былі дапушчаны 28 творчых калектываў з 27 прадпрыемстваў і арганізацый краіны і 70 майстроў у намінацыі «Выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва».
Сярод тых, хто прадстаўляў у фінале нашу вобласць, ураджэнка Сенненшчыны Ганна Кароткая. На малой радзіме дзяўчыну ведаюць па яе дзявочым прозвішчы — Хурсан. Менавіта на Сенненшчыне Аня рабіла свае першыя крокі ў вакальнай справе. У гэтым ёй дапамагала колішні педагог Сенненскай дзіцячай школы мастацтваў Вольга Кавалёва. Дзяўчына неаднаразова станавілася пераможцай раённага конкурсу дзіцячай творчасці «Ранішняя зорка». Тым не менш пасля заканчэння СШ №2 райцэнтра Ганна абрала для сябе не творчую прафесію. Сёння яна працуе зубным фельчарам ва УЗ «Дубровенская цэнтральная раённая бальніца» і працягвае займацца спевамі. Гэта дало свой плён: выканальніцкае майстэрства нашай зямлячкі журы рэспубліканскага прафсаюзнага конкурсу «НОВЫЯ ІМЁНЫ БЕЛАРУСІ — 2016» высока ацаніла, прысудзіўшы Ганне перамогу ў намінацыі «Сцэнічная творчасць».
Вольга БАНДАРЭВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *