Больш за 700 юных сенненцаў плануецца аздаравіць у гэтым летнім сезоне

1460374841_summer-campБольш за 700 юных сенненцаў плануецца аздаравіць у гэтым летнім сезоне.

Як паведаміла карэспандэнту «ГС» галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Святлана Дарашэнка, найбольшую колькасць, 600 чалавек, ахопяць лагеры дзённага знаходжання, якія будуць дзейнічаць пры школах раёна на працягу ўсяго лета.

 У першую змену, якая стартуе ў чэрвені, 179 школьнікаў прымуць летнікі сямі ўстаноў адукацыі, ліпені і жніўні — ў 5 школах раёна. Адпачыць у іх змогуць адпаведна 191 і 230 дзяцей.

 У чэрвені на базе Багушэўскай санаторна-аздараўленчай школы-інтэрната бу­дзе функцыянаваць кругласутачны лагер з працягласцю адпачынку ў 9 дзён. Яго выхаванцамі стануць 120 дзяцей.

 Акрамя таго, 60 падлеткаў правядуць вольны час з карысцю ў дзевяці­дзённым валанцёрскім палатачным лагеры, што традыцыйна арганізуецца райкамам ГА «БРСМ» і інспекцыяй па справах непаўналетніх  РАУС.

Вольга БАНДАРЭВІЧ.     

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *