Сенненскія спартсмены занялі другое месца ў фінале легкаатлетычнага кросу

fhSZZ-5Nj2M=У Наваполацку адбыўся фінал лёгкаатлетычнага кросу «Перамога» на прызы газеты «Советская Белоруссия». Спаборніцтвы прысвячаліся 71-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Каманда нашага раёна заняла 2 месца, летась, нагадаем, яна была пераможцай.
Сенненшчыну на турніры прадстаўлялі Аляксандр Кнацько, Ганна Максімава, Дзмітрый Зязюлін, Дзіяна Філіповіч, Пётр Зайцаў, Галіна Васілёнак, Юлія Кавалеўская, Дзяніс Зязюлін.
У асабістым заліку сярод юніёраў вызначыўся выхаванец трэнера па лёгкай атлетыцы Сенненскай СДзЮШАР Віктара Васілёнка Дзмітрый Зязюлін, які заняў 1 месца (на здымку). Дзіма — неаднаразовы чэмпіён рэспублікі па лёгкаатлетычным кросе, удзельнік юніёрскага чэмпіянату Еўропы 2015 года ў Швецыі, кандыдат у майстры спорту.

Ірына ХАСАНАВА.