Аўтапрабег, прысвечаны 71-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, прайшоў у Сенненскім раёне

IMG_5422На Сенненшчыне прайшоў аўтапрабег, прысвечаны 71-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. 

Перад стартам слова на дарогу яго ўдзельнікам выказалі намеснік старшыні райвыканкама Зоя Фаміна і начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Людміла Аніськовіч.
Калона з упрыгожаных святочнымі плакатамі, паветранымі шарамі, беларускімі флагамі і стужкамі аўтамабіляў у суправаджэнні ДАІ рушыла з Камсамольскай плошчы райцэнтра. Маршрут аўтапрабегу пралягаў па месцах гібелі і пахавання савецкіх салдат. Наведваючы помнікі ў аграгарадках Нямойта, Студзёнка, вёсках Алексінічы, Пустынкі, Новая Обаль, мемарыяльны комплекс Купаваць, Гай памяці ў райцэнтры, удзельнікі аўтапрабегу да кожнага ўсклалі кветкі.

Больш падрабязную інфармацыю шукайце ў бліжэйшых нумарах «Голаса Сенненшчыны».

Здымкі Ірыны Хасанавай

IMG_5330

IMG_5288

IMG_5289

IMG_5293

IMG_5299

IMG_5301

IMG_5307

IMG_5311

IMG_5319

IMG_5325

IMG_5329

IMG_5340

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *