У Сянне стартаваў адкрыты чэмпіянат раёна па міні-футболе

futbolnoe-pole-gazon-trava-razmetkaСтартаваў адкрыты чэмпіянат раёна па міні-футболе. Цырымонія яго адкрыцця адбылася на міні-футбольнай пляцоўцы, размешчанай па вул. Перамога ў Сянне.
Сёлета на ўдзел у спаборніцтвах заяўлена 8 каманд. У групу А ўвайшлі дружыны райаддзела па надзвычайных сітуацыях, ДЛГУ «Багушэўскі лясгас», «Алімп-2», Сенненскай школы-інэрната. Іх сапернікамі ў групе В сталі каманды «Алімп-2», Багушэўскага спіртзавода, РЭСа, ДЭУ-38.
Гульні праходзяць два разы на тыдзень, па панядзелках і сярэдах (пачатак у 18.00).
У першы дзень чэмпіянату на штучным газоне сышліся футбалісты «Алімпа-2» і лясгаса. З лікам 3:4 перамогу святкавалі лясгасаўцы. У другім матчы «Багушэўскі спіртзавод» разграміў саперніка з РЭСа — 7:0.
У час цырымоніі адкрыцця чэмпіянату раёна прайшло ўзнагароджанне юных футбалістаў за ўдзел у раённым турніры па міні-футболе сярод дзяцей і падлеткаў, які праходзіў у рамках рэспубліканскага турніру па міні-футболе «Кубок Coco-cola. Вступай в игру!». У старэйшай узроставай групе (1998-2001 г.н.) перамагла каманда Сенненскай школы-інтэрната. На 2 і 3 месцах апынуліся навучэнцы СШ №2 і СШ №1 г. Сянно. У малодшай узроставай групе футбольная фартуна таксама ўсміхнулася інтэрнатаўцам. Другую і трэцюю прыступкі п’едэсталу падзялілі дваровыя каманды з вуліц Назаранкі і Касманаўтаў райцэнтра.

Ірына ХАСАНАВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *