Установы адукацыі рыхтуюцца да абласнога свята-кірмашу працаўнікоў сяла

NG8aQraKSni6170Сярод аб’ектаў, якія рыхтуюцца ў Сянне да абласнога свята-кірмашу працаўнікоў сяла шмат устаноў адукацыі: школы, дзіцячыя сады №2 і №3, а таксама база біятлону і фізкультурна-спартыўны комплекс, расказаў начальнік гаспадарчай групы аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Юрый Квінто.

На работы ў дзіцячым садзе №3 выдаткавана 500 млн рублёў. За іх будуць устаноўлены пластыкавыя вокны ў памяшканнях першага паверху, абсталяваны дзве лесвіцы запасных пажарных выхадаў, заменены дзверы.

На рамонт дзіцячага сада №2 выдаткаванні больш грунтоўныя — 2 млрд рублёў. Гэтыя сродкі пойдуць на добраўпарадкаванне тэрыторыі: замену бардзюраў, асфальтаванне дарожак і г.д. Будуць таксама адрамантаваны ганкі, часткова — дах, заменена частка аконных блокаў і парапеты, праведзены рамонт цеплавузла.

4 млрд выдзелены на падрыхтоўку да «Дажынак» СШ №2. Жыхары горада могуць бачыць, як ужо вя­дзецца ўцяпленне будынка школы. Затым будзе зроблена аддзелка ў бэжава-чырвоных танах. У рамках добраўпарадкавання будзе пакладзена плітка, заасфальтаваны дарожкі, устаноўлена агароджа. Абсталёўваецца таксама новы кабінет фізікі.

З найбольш буйных работ, якія будуць праве­дзены ў СШ №1 за выдзеленыя 2,5 млрд рублёў, можна назваць добраўпарадкаванне тэрыторыі перад школай, устаноўку агароджы з боку вул. Кастрычніцкая і вакол стадыёна, рамонт уваходнага тамбура. Завершыцца  рамонт сталовай, некаторых іншых аб’­ектаў.

Абедзьве школы абсталююць камерамі відэа- назірання.

Завяршаецца будаўніцтва базы біятлона.  Будаўнікі прыступілі да работ на фізкультурна-спартыўным комплексе.

Установы адукацыі рыхтуюцца да абласнога свята-кірмашу працаўнікоў сяла: 1 комментарий

  • Понедельник, 25 апр., 2016 в 13:53
    Permalink

    Прекрасная работа всегда к месту! Порыв рождается душой. Слово (статья) — что камень: коли метнет его рука, то уж потом назад не воротишь! Есть и другое, общеизвестное выражение: Кто раз умеет обмануть, Тот много раз еще обманет.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *