«Лепшага па прафесіі» сярод маладых спецыялістаў Сенненшчыны выберуць 15 красавіка

1436275274Маладых спецыялістаў Сенненшчыны, якім яшчэ не споўніўся 31 год, збярэ ў гэтую пятніцу, 15 красавіка, конкурс «Лепшы па прафесіі». Месцам правядзення мерапрыемства стане раённы цэнтр культуры і народнай творчасці.

Праграма спаборніцтва ўключае некалькі этапаў. Праявіць свае здольнасці канкурсанты змогуць у візітнай картцы «Я, мае поспехі і дасягненні», падчас абароны праекта «Сенненскі раён — раён, у якім хочацца жыць», а таксама  відэаролік «Будні маладога спецыя­ліста».

Ацэньваць творчы падыход, акцёрскае майстэрства, крэатыўнасць удзельнікаў будзе камісія, у склад якой увойдуць прадстаўнікі прадпрыемстваў, грамадскіх і прафсаюзных арганізацый.

Пачатак мерапрыемства ў 17.00. Прыходзьце падтрымаць калег!