З гледача ў выканаўцы

jpeg 028Тыдзень музыкі ў Сенненскай дзіцячай школе мастацтваў распачаў канцэрт для самых маленькіх жыхароў райцэнтра. Месцы гледачоў у актавай зале занялі выхаванцы дзіцячага сада №1 г.Сянно.

Знаёміцца з чароўным светам гукаў і музычных інструментаў ім дапамагалі вядучыя — педагог Ларыса Кучынская і навучэнцы школы Кацярына і Марыя Мефадзіенкі, Марыя Кузьмініч. Дзяўчынкі паўсталі ў вобразах казачных персанажаў — вясёлых жабак і дзяўчынкі Алёнкі.

jpeg 008

Цымбалы, раяль, баян, акардэон, скрыпка, балалайка, домра… Ігру на гэтых і іншых інструментах дэманстравалі перад маленькімі слухачамі юныя музыканты. Для многіх з іх у свой час захапленне музыкай пачалося менавіта з такіх вось  азнаямленчых канцэртаў. Іх, дарэчы, на Тыдні музыкі прайшло нямала. Навучэнцы і выкладчыкі ДШМ выступілі перад выхаванцамі дзіцячых садоў, вучнямі школ райцэнтра.

jpeg 029

jpeg 018

jpeg 012

Тыдзень музыкі — гэта добрая магчымасць не толькі культурна абагаціць вольны час падрастаючага пакалення, але і папоўніць вучнёўскі склад школы мастацтваў. Ва ўстанове культуры спадзяюцца, што многія з тых, хто папрысутнічаў на канцэртах у рамках Тыдня музыкі, вернуцца сюды ўжо ў якасці навучэнцаў.

Вольга БАНДАРЭВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *