Паўстагоддзе ў дарозе

Не кожны шафёр можа пахваліцца такім працяглым (да таго ж, безаварыйным) працоўным стажам, які мае  Мікалай Паўлавіч Карась (на здымку). 51 год калясіць па дарогах вадзіцель, пасля таго, як набыў спецыяльнасць у Віцебскай аўташколе. Потым былі  работа ў калгасе імя Гастэлы, служба ў арміі.

 З 1964 года Мікалай Паўлавіч у АТП-20. І цяпер, ужо на заслужаным адпачынку, працягвае працаваць: вадзіцеля разам з аўтобусам «арандуе» на перыяд вясенне-асенніх сельгасработ упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама. Без працы пенсіянер не ўяўляе сваё жыццё. Зімой і ў выхадныя дні яго ўсё роўна цягне за баранку.

 Хутка Мікалай Паўлавіч Карась адзначыць 70-гадовы юбілей. Здароўя вам, шаноўны, поспехаў і з прафесійным святам!