26 сакавіка ў Сенненскім раёне абвешчаны суботнік

субботник-1024x533З прыходам вясны прыйшоў час навесці парадак у населеных пунктах. У Сенненскім раёне сёння, 26 сакавіка, абвешчаны суботнік.

Удзел у ім прымуць як працоўныя калектывы арганізацый і прадпрыемстваў, так і насельніцтва.

Асаблівая ўвага будзе скіравана на добраўпарадкаванне тэрыторый населеных пунктаў, дарог, вытворчых і адміністрацыйных аб’ектаў, месцаў і зон масавага адпачынку насельніцтва.

Усе сродкі, атрыманыя ад правядзення суботніка, накіруюць на падрыхтоўку і правядзенне раённых мерапрыемстваў у рамках абласнога фестывалю-свята працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2016», якія адбудуцца ў Сянне, на добраўпарадкаванне аб’ектаў раёна, а таксама на правядзенне ўрачыстых мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню Дня Перамогі і Дня Незалежнасці.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *