26 сакавіка ва ўсіх аграгарадках Сенненскага раёна пройдуць кірмашы

ярмарка 2012Ва  ўсіх аграгарадках раёна ў гэты дзень пройдуць кірмашы. Вяскоўцам прапануюць тавары неабходныя для правя­дзення вясновых палявых  работ, утрымання ўласнай  гаспадаркі  на падворках.

Удзел у кірмашах прымуць не толькі райспажыўтаварыства, іншыя гандлёвыя арганізацыі, інды­відуальныя прадпрымаль­нікі. Мяркуецца, фермерскія і грамадскія сельгасарганізацыі таксама знойдуць, што прапанаваць вяскоўцам для рэалізацыі. Пры правядзенні кірмашоў у кожным аграгарадку арганізуюць работу сталоў заказаў, дзе можна будзе пакінуць заяўку на патрэбны, але яшчэ не набыты тавар.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *