У Сенненскай цэнтральнай раённай бібліятэцы аформлены выставы кніг айчынных выдавецтваў

818796b573f955eУ Сенненскай цэнтральнай раённай бібліятэцы аформлены выставы кніг айчынных выдавецтваў.

Бібліятэкары, прапануюць увазе сваіх чытачоў выпушчаны выдавецтвам «Мастацкая літаратура» альбом «Радзівілы. Нясвіж. Замак.» У экспазіцыі прадстаўлена кніга «Гісторыя Беларусі», выдадзеная «Беларускай энцыклапедыяй».

Наведвальнікі выставы могуць таксама пазнаёміцца з творамі П.Броўкі, І.Шамякіна, І.Чыгрынава выдавецтва «Бібліятэка Саюза пісьменнікаў Беларусі».

Цікавасць выклікаюць кнігі серый «Жыццё знакамітых людзей Беларусі» (ЖЗЛБ), «Мая беларуская кніжка», «Беларуская проза ХХ стагоддзя» і іншых.

На выставе змешчаны таксама беларускія часо­пісы «Полымя», «Нёман», «Роднае слова».

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *