Зайдзіце ў “Тоні”

З нядаўняга часу  гандлёвы аб’ект індывідуальнага прадпрымальніка Анатолія Васільевіча Багданава працуе ў райцэнтры. Сярод шырокага асартыменту прадуктаў, прадстаўленых на паліцах магазіна «Тоні», пакупнікі могуць зрабіць патрэбны выбар і набыць неабходны тавар. Адказныя за сваю справу, ветлівыя і ўважлівыя прадаўцы Алена Кузмініч і Людміла Мацкевіч ведаюць, як правільна зрабіць выкладку і што прапанаваць пакупніку. Стараюцца працаваць так, каб кожны выходзіў задаволеным і вяртаўся сюды яшчэ не раз. Культурнае і добразычлівае абыходжанне з людзьмі  з’яўляецца прыярытэтам у рабоце маленькага дружнага калектыву, які ўзначальвае Ала Навічкова.

 Вельмі прыемна, што магазіну ўдаецца трымаць марку, і ён складае годную кан­курэнцыю іншым гандлёвым прадпрыемствам горада.

 На здымку: прадавец Алена Кузмініч і загадчыца магазіна Ала Навічкова.

Тэкст і фота

 Ларысы Мукамолавай.