У вайне, якую вялі ў Афганістане савецкія воіны, ім супрацьстаялі не толькі душманы

Afghanistan-War-Soldier-Picture-Wallpaper-4287У вайне, якую вялі ў Афганістане савецкія воіны, ім супрацьстаялі не толькі душманы. За іх спінамі нярэдка ўзнікалі прафесіяналы са спецслужбаў Пакістана, Ірана, ЗША, асобных еўрапейскіх краін. Сярод тых,    хто змагаўся супраць  іх,  быў Дзмітрый Герасімаў.

У пачатку 1983 года Дзмітрый Герасімаў меў званне палкоўніка і быў прызначаны камандзірам 22-й брыгады спецыяльнага прызначэння. У ноч з 14 на 15 сакавіка яна перадыслакавалася на тэрыторыю Афганістана. Зона адказанасці брыгады скла­дала 1100 км па фрон­ту і 250 км у глыбіню. Базіраваліся спецназаўцы ў правінцыі Гільменд. Спачатку палаткі і саманныя збудаванні, а пазней будынкі з бетона і цэглы былі разбіты на ўскраіне горада Лашкаргах, фактычна ў самым цэнтры пустыні, дзе тэмпература паветра летам дасягала 60 градусаў. На брыгаду былі ўскла­дзены задачы па знішчэнні караванаў, якія дастаўлялі з Пакістана і Ірана зброю, перавозілі опіум-сырэц. Вялася разведка. Нярэдка аперацыі праводзіліся глыбока ў тыле ворага.

Аднойчы байцы аднаго з батальёнаў спецыяльнага прызначэння ў раёне Аргандабскага водасхові­шча падчас нападу на вялізны караван, які рухаўся з Пакістана, забілі амерыканскага саветніка. У руках армейскай разведкі аказаліся важныя дакументы, якія засведчылі маршруты  многіх караванаў.

У канцы 1986 года душманы сталі актыўна выкарыстоўваць пераносныя зенітна-ракетныя комплексы «Стынгер». Савецкая аві­яцыя, асабліва верталётная, несла вялікія страты. Гінулі дэсантнікі, байцы войскаў спецыяльнага прызначэння, якія актыўна выкарыстоўвалі верталёты для арганізацыі сваіх рэйдаў. Аднак знайсці доказы, што смертаносная зброя выпускаецца ў ЗША, было ня­проста. Камандаваннем узброеных сіл было аб’яўлена, што таму, хто першым захопіць «Стынгер», будзе прысвоена званне Героя Савецкага саюза. Хутка ўскосныя доказы выкарыстання навейшага амерыканскага ўзбраення былі знойдзены. А 5 студзеня 1987 года разведчыкі 22-й брыгады палкоўніка Герасімава пасля таго, як знішчылі групу матацыклістаў, захапілі тры камплекты ПЗРК «Стынгер», што стала сапраўдным трыумфам вайскоўцаў спецыяльнага прызначэння. Прыналежнасць ЗША да падзей у Афганістане стала бясспрэчнай. Пазней, у ліпені быў здабыты пераносны зенітна-ракетны комплекс англійскай вытворчасці.

 У жніўні 1987 года Дзмітрый Герасімаў быў пераведзены для прахо­джання службы ў Савецкі саюз.

Аляксандр ЯЎГЕНАЎ.

З асабістай справы

Нарадзіўся ў 1942 годзе ў вёсцы Варашылы. Скончыў СШ №2 у Багушэўску. Працаваў на шахце ў Карагандзе. Тэрміновую службу праходзіў у якасці танкіста, пазней скончыў Таш­кенц­кае вышэйшае танкавае каманд­нае вучылішча імя Рыбалкі.

 З 1968 года — у войсках спецыяльнага прызначэння.

Служыў у Галоўным разведвальным упраўленні Ўзброеных сіл СССР, Расіі, Міністэрстве Дзяржбяспекі. Скончыў Акадэмію Генеральнага штаба. Камандаваў групай спецыяльнага прызначэння «Вымпел», быў начальнікам штаба дэпартамента ФСБ Расіі. У ліпені 1999 года ў званні генерал-лейтэнант звольнены ў запас. Узнагаро­джаны ордэнамі Леніна, Баявога Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, «За ваенныя заслугі», ордэнам ДРА «За мужнасць», шматлікімі медалямі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *