Сямейны падрад садзейнічае поспеху

IMG_0054Жывёлаводы ААТ «Літусава», муж і жонка Салодкіны, Віктар Іванавіч і Зінаіда Дзмітрыеўна (на здымку), працуюць аператарамі па дарошчванні буйной рагатай жывёлы і заўсёды дабіваюцца высокіх рэзультатаў.

За мінулы год сярэднясутачныя прывагі ў іх групе склалі 1 кілаграм 115 грам, што на 115 грамаў больш, чым у папярэднім годзе.

Поспеху садзейнічае сямейны падрад. Нават, калі ў рабочым графіку аднаго з іх здараецца збой, жывёла ўсё роўна заўсёды дагледжана. Як расказалі сужэнцы Салодкіны, увесь іх працоўны дзень  праходзіць у пастаянным клопаце пра цялятак. Іх і напаіць трэба своечасова, і накарміць, падаслаць і пачысціць. І да кожнага гадаванца — з любоўю і пяшчотай.

Раней Зінаіда Дзмітрыеўна даіла кароў, і, як і кожная даярка выхаджвала нованароджаных цялят, атрыманых ад кароў сваёй групы. Тады і спазнала ўсе галоўныя сакрэты іх догляду.

Сёлетняя зімоўка праходзіць складана, але Віктар і Зінаіда Салодкіны імкнуцца не здаваць заваяваных рубяжоў. У гэтым ім дапамагаюць вопыт, старанныя адносіны да ўтрымання і кармлення жывёлы. Пад іх апекай знаходзяцца 116 цялят і кожнае з іх штодзённа прырастае больш чым на кілаграм. Гэта добры вынік, а ў параў­нанні з іншымі гаспадаркамі — нават выдатны.

Самі ж Салодкіны ў адказ на такую ацэнку паціскаюць плячамі і сціпла кажуць, што яны проста робяць сваю справу. І нават не падазраюць, што сакрэт якраз і заключаецца  ў рабоце — паўсядзённай, адказнай і добрасумленнай — з захаваннем рэжыму дня, рацыёну кармлення і паення жывёлы.

 Ларыса МУКАМОЛАВА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *