У рамках спартыўна-масавага свята «Беларуская лыжня» на Сенненшчыне прайшла зімовая спартакіяда сярод працоўных калектываў і сельсаветаў

C3Ly0THjclc

У рамках спартыўна-масавага свята «Беларуская лыжня» на Сенненшчыне прайшла зімовая спартакіяда сярод працоўных калектываў і сельсаветаў. Свае каманды на ёй выставілі 8 раённых прадпрыемстваў і 5 рэгіёнаў.

Спартыўная зала першай школы райцэнтра змясціла каля сотні спартсменаў-аматараў. Перад стартам удзельнікаў спартакіяды, суддзяў і балельшчыкаў павітаў Міхаіл Вілюга, старшыня раённага Савета дэпутатаў.

Паралельна з выпрабаваннямі, што праходзілі ў памяшканні, у Парку 40-годдзя Перамогі разгарнуліся спаборніцтвы па лыжнай гонцы на 2 км. Першае месца сярод працаўнікоў арганізацый раёна заваяваў Андрэй Бяляеў з РАНС, другое — у яго калегі Аляксандра Баркаўца, на трэцім месцы — Сяргей Галынчык з УП ЖКГ. У тройцы прызёраў сярод прадстаўнікоў сельсаветаў: Павел Пясецкі (Ходцаўскі), Сяргей Бярозка (Машканы), Аляксандр Гардзецкі (Машканскі). За актыўны ўдзел у спартыўным жыцці раёна адзначаны і самы сталы ўдзельнік лыжні. Уладзіміру Станкевічу, які выступаў за Нямойтаўскі сельсавет, між іншым, больш за 70 гадоў.

Вызначыць лепшага «снайпера» дапамаглі спаборніцтвы па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі. Удзельнікам належала не менш 5 разоў пацэліць у мішэнь са становішча лежачы на адлегласці 10 метраў. Першае месца Васіля Шуцікава ў асабістым заліку прынесла дадатковыя балы камандзе выратавальнікаў. Другім стаў  Мікалай Парэпка (ПС «Сянно), трэцім — Алег Шумкоў, які прадстаўляў райкам Камуністычнай партыі Беларусі (КПБ). Сярод прадстаўнікоў сельсаветаў самымі трапнымі аказаліся Сяргей Броўка з Какоўчына, Аляксандр Рублеўскі (Ходцаўскі сельсавет) і Андрэй Драздоўскі (Студзёнкаўскі сельсавет).

Не перавяліся на Сенненшчыне і сапраўдныя асілкі. Сваё першынство ў гіравым спорце пацвердзіў Сяргей Кацар, супрацоўнік раённага вузла электрасувязі РУП «Белтэлекам» і адначасова галоўны суддзя спаборніцтваў. Другое месца заняў Ілья Сачнёў з аддзела па надзвычайных сітуацыях. Свой 101-ы рывок ён прысвяціў роднай службе выратавання. Трэцім стаў Сяргей Ільіных з УП «Чашнікігаз». Сярод вясковых асілкаў вызначыліся Сяргей Марціновіч (Машканскі с/с), Андрэй Чаранкевіч (Какоўчынскі с/с) і Андрэй Тамашэвіч (Студзёнкаўскі с/с).

Самым відовішчным этапам спартакіяды стала перацягванне каната. Мацнейшай у ім аказалася каманда жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Крыху недацягнулі выратавальнікі. Каманда ПС «Сянно» заняла трэцяе месца ў гэтым відзе спаборніцтваў. Сярод сельскіх каманд фартуна і моц былі на баку ўдзельнікаў з Какоўчынскага сельсавета, якія перамаглі «сярэбранага» прызёра — машканскую каманду. На трэцім месцы вясковыя спарт­смены з Ходцаўскага сельсавета.

Аднак, галоўная барацьба разгарнулася за агульнакамандную перамогу. Тут перамогу святкавалі дружыны РАНС і Какоўчынскага сельсавета.

На цырымоніі закрыцця зімовай спартакіяды-2016 намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Аляксандр Гардзецкі ўручыў пераможцам і прызёрам спаборніцтваў граматы, а камандам, якія занялі першае месца, — кубкі.

Ірына ХАСАНАВА.

Здымкі аўтара.

wC0T1BA--Zk

sHuxfdxaIMg

qpCJF29JtB0

MHhzWQpxsoM

eMzXONOu1JY

djMuyHMSx_A

Dht-Y2Ibg9M

CsliGMKsGeQ

cNlW06Fv5A4

bO6eOSzpYEg

AQoB0351suU

ahmR-ymHZys

87cYJgNFZUw

-3SvWZIkx-w

22r-hC8vM7s

8fRitn4rV3I

_pf63ZCGCFo

zyVIDVdGuhI

Фотографии Ирины ХАСАНОВОЙ

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *