Праблема п’янства і алкагалізму працягвае заставацца адной з самых сацыяльна значных і актуальных

echenie_-lkogolizmaПраблема п’янства і алкагалізму працягвае заставацца адной з самых сацыяльна значных і актуальных.

— Кожны год у нашай рэспубліцы абрываюцца 15000 чалавечых жыццяў па прычынах, звязаных з алкаголем, а працягласць жыцця пітушчых людзей зніжаецца ў сярэднім на 15-20 гадоў, — прыводзіць трывожныя лічбы ўрач-нарколаг УЗ «Сенненская ЦРБ» Сяргей Карась.

— Сяргей Аркадзьевіч, колькі чалавек знаходзіцца на ўліку ў наркалагічным кабінеце?

—У Сенненскім раёне на дыспансерным уліку стаяць 615 чалавек, з іх 105 — жанчыны.

— У апошнія гады назіраецца рост атручванняў алкаголем і яго сурагатамі…

— У пераважнай большасці выпадкаў у спіс пацярпелых трапляюць людзі,  якія пакутуюць ад алкагольнай залежнасці і схільныя ўжываць танныя алкагольныя напіткі і розныя спіртаўтрымліваючыя вадкасці. Ад выпадковага атручвання імі штогод у нашай краіне гіне ад двух да трох тысяч чалавек. Летась у Сенненскім раёне зарэгістравана 4 выпадкі атручвання алкаголем.

Асабліва небяспечнае алкагольнае атручванне для дзяцей і падлеткаў — рэакцыя на спіртное ў іх значна мацнейшая, чым у дарослых. Адна-дзве сталовыя лыжкі гарэлкі могуць стаць для дзіцяці смяротнай дозай.

— Што можа дапамагчы пры атручванні?

—  Трэба даць панюхаць нашатырны спірт, даць выпіць шклянку вады, у якую дадаць 10-15 кропель нашатырнага спірту, энергічна расцерці вушы. Пры цяжкім стане пацярпеўшага трэба абавязкова звярнуцца да спецыяліста.

— Як алкаголь уплывае на арганізм чалавека?

— Алкаголь з’яўляецца наркатычным ядам, які паралізуе і разбурае клеткі арганізма. Навукоўцамі даказана, што 100 г гарэлкі знішчаюць 7,5 тыс. актыўных клетак галаўнога мозга. Нават невялікая колькасць спіртнога прыгнятае яго вобласці, якія адказваюць за тармажэнне, чалавек губляе кантроль над сваімі ўчынкамі. Сістэматычнае ўжыванне спіртнога становіцца прычынай стойкага пашырэння крывяносных сасудаў, пашкоджвае сардэчную мышцу. Ныркі перастаюць выводзіць з арганізма шкодныя прадукты жыццядзейнасці.

Больш за ўсё алкаголь уплывае на печань. Гэты орган перапрацоўвае 95% спіртнога, якое трапляе ў кроў. У ёй адкладаюцца злучэнні, якія вядуць да атлусцення органа і ў выніку — да цырозу.

Алкаголь парушае абарончыя механізмы імуннай сістэмы. Нарэшце, пад яго ўздзеяннем у мозгу адбываецца сукупнасць хімічных і фізіялагічных перабудоў, якія вядуць да ўсталявання стойкай залежнасці. Усё гэта дазваляе разглядаць алкагалізм як цяжкое захворванне, з якім часта немагчыма справіцца самастойна.

Хворыя на алкагалізм паміраюць, як правіла, не ад алкагольнай хваробы, а ад спадарожных захворванняў, якія развіваюцца ў выніку зніжэння ахоўных сіл арганізма, паразы печані, сэрца, сасудаў.

Вялікі ўплыў алкаголь аказвае на лад жыцця лю­дзей. З-за яго здараюцца траўмы на вытворчасці і ў быце, у стане алкагольнага ап’янення ўчыняюцца крымінальныя злачынствы.

— Алкагалізм не ўзнікае нечакана, а мае свае даклінічныя праяўленні…

— Існуе  тры стадыі алкагалізму. Пачатковая — характарызуецца зніжэннем кантролю над колькасцю выпітага, знікае крытычнае стаўленне да сваіх паводзін, адбываецца эпізадычнае парушэнне памяці (чалавек не памятае, з кім піў і як апынуўся дома). Пры сярэдняй стадыі ўзмацняецца цяга да алкаголю, фарміруецца пахмельны сіндром. Апошняя закранае ахоўныя сілы арганізма ў барацьбе з атрутай. Якасць спіртнога для чалавека ўжо не мае значэння: п’е ўсё, што трапляе. Адбываюцца парушэнні з боку псіхікі, звужаецца кола інтарэсаў. Амаль у 80%  людзей, якія злоў­жываюць спіртным, выяўляецца поўная маральная і фізічная дэградацыя асобы.

Існуе яшчэ бытавое п’янства — ужыванне алкаголю са шкоднымі наступствамі. Гэта звычка, якая не з’яўляецца захворваннем, бо захоўваюцца кантроль над выпітым і ахоўныя рэфлексы арганізма. Бытавое п’янства можа працягвацца на працягу ўсяго жыцця. Важна сказаць, што самастойна чалавеку немагчыма ўсталяваць, калі за­канч­ваецца звычайнае п’янства і пачынаецца алкагалізм. Гэта можа вызначыць толькі спецыяліст. Таму, як толькі вы пачынаеце губляць кантроль за колькасцю алкаголю, што спажываецца, патрэба ў ім становіцца дакучлівай паталагічнай цягай, трэба абавязкова звярнуцца да ўрача. На раннім этапе алкагалізм нашмат лягчэй паддаецца лячэнню, якое  дапаможа прадухіліць шматлікія згубныя наступствы алкага­лізму.

Але самым эфектыўным метадам папярэджання алкагалізму з’яўляецца адмова або значнае скарачэнне частаты і колькасці ўжывання алкагольных напіткаў.

Ларыса МУКАМОЛАВА

Праблема п’янства і алкагалізму працягвае заставацца адной з самых сацыяльна значных і актуальных: 1 комментарий

  • Воскресенье, 14 фев., 2016 в 11:22
    Permalink

    Когда у людей зп с трудом хватает только чтобы прокормить семью, то останется только пить с горя))

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *